У крамах Duty Free хочуць дазволіць гандаль буйнагабарытнымі таварамі
Еўразійская эканамічная камісія збіраецца зняць забарону на бяспошлінны гандаль грувасткімі і цяжкімі таварамі. Як паведамляецца, гэтую прапанову лабіруюць беларускія бізнэсмены, піша Office Life.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/07/photo2jpg-550x400.jpg)
Дагэтуль у Еўразійскім звязе было забаронена размяшчэнне пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю тавараў вагой большых за 20 кг і сумай памераў па даўжыні, шырыні і вышыні большых за 200 см. Аднак беларускія прадстаўнікі ў ЕЭК прапанавалі гэтае абмежаванне зняць, матывуючы свае дзеянні складанай эканамічнай сітуацыяй і неабходнасцю павелічэння продажаў.
Папярэдне Кансультатыўны камітэт камісіі па мытным рэгуляванні з гэтым нібыта пагадзіўся.
Калі забарону скасуюць, у крамах Duty Free тэарэтычна можна будзе прадаваць розную бытавую тэхніку, мэблю ды іншыя тавары.
На сеткі Duty Free ў Беларусі не распаўсюджваюцца абмежаванні па кантролі цэн, а таксама забарона на выкладанне алкаголю ў прыкасавай прасторы.
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)