У Лапландыі падчас каронавірусу жыццё фактычна не змянілася



У Лапландыі, што ў Швецыі, жыццё фактычна не змянілася. Тут за час эпідэміі было выяўлена ўсяго толькі два хворых.

Мясцовае насельніцтва прытрымліваецца мераў прафілактыкі, але пры гэтым не носіць маскі, — распавёў беларус Макс Разянкоў, які ў скандынаўскую краіну прыехаў год таму:

– Я знаходжуся на поўначы Швецыі, у Лапландыі, у мястэчку, дзе пражывае меньш за дзве тысячы пастаянных жыхароў. Я якраз працаваў у гатэлі, і было лёгка заўважыць, што пачынаюць адмаўляцца кліенты, якія з іншых еўрапейскіх краінаў. У нашым мястэчку я толькі чуў, што два чалавекі захварэлі, але яны ляжаць у шпіталі за 200 кіламетраў адсюль.

Макс Разянкоў звярнуў увагу, што большасць людзей ужо стамілася ад каранціна. Менавіта таму пасля змякчэння мераў першае, што яны пачнуць — гэта сустракацца адзін з адным і вандраваць.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя