У Латвіі ўводзяць надзвычайнае становішча з-за каронавіруса
На пазачарговым пасяджэнні Сейма Латвіі 14 кастрычніка зацвердзілі пастанову ўрада, згодна з якой на тэрыторыі краіны аб’яўляецца надзвычайнае становішча з-за каронавіруса, паведамляе прэс-служба Сейма.

Цяпер супрацоўнікі арганізацый, па магчымасці, павінны працаваць дыстанцыйна. Работнікі дзяржсектара абавязкова павінны быць вакцынаваны, або мець актуальную даведку аб адсутнасці ковіда. Наведванне спартыўных мерапрыемстваў, грамадскіх месцаў і г.д. — на такіх жа ўмовах. Забаўляльныя цэнтры, батутныя паркі, аквапаркі будуць часова закрытыя. Школьнікі будуць навучацца вочна, але з захаваннем масачнага рэжыму і рэгулярным тэставаннем на каронавірус.
Паводле reform.by.
