У Літве пачалі будаваць патрульную дарогу ўздоўж мяжы з Беларуссю
18 гадоў таму
Гэта робіцца, каб больш эфектыўна кантраляваць мяжу і больш аператыўна рэагаваць на пашкоджанне пабудаванай раней агароджы.
Дарога будзе мець шырыню да 3,5 метраў, а патрулі змогуць перамяшчацца па ёй пешшу або на аўтамабілях.
Спачатку плануюць зрабіць 100 кіламетраў дарогі коштам 10 мільёнаў еўра. Пры наяўнасці дадатковага фінансавання работы правядуць яшчэ на ўчастку працягласцю 253 кіламетры.