У Літве падоўжылі каранцін



Новы ўрад Літвы на пазачарговым пасяджэнні падоўжыў каранцін у краіне да 31 студзеня. З серады будзе зачынена большасць крам, за выключэннем харчовых і звязаных з медыцынай, абмяжоўваецца выхад людзей з дому без важнай прычыны.

Сем’ям будуць дазволеныя шпацыры на свежым паветры ў межах тэрыторыі самакіравання, без сустрэч з іншымі людзьмі.

З 15 снежня па 3 студзеня абмежаваны выезд асоб за межы тэрыторыі самакіравання, у якім яны жывуць, за выключэннем асобных выпадкаў. Забароненыя блізкія кантакты з чальцамі больш чым адной сям’і або хатняй гаспадаркі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Luko Balandžio / 15min nuotr. / Karantinas Vilniuje