У Літвы няма планаў аднаўляць пасажырскія перавозкі з Беларуссю па чыгунцы



У Літвы няма планаў аднаўляць пасажырскія перавозкі з Беларуссю па чыгунцы. Пра гэта заявілі ў кампаніі Літоўскія чыгункі. Там нагадалі, што пасажырскія цягнікі паміж Вільняй і Менскам былі спынены ў 2020-м падчас пандэміі каронавірусу. „З улікам усіх абставін” іх аднаўленне ў 2022 ці ў 2023 годзе ў планы кампаніі не ўваходзяць, паведамляе партал Delfi.

Літоўская чыгунка пацвердзіла, што атрымлівала прапанову ад Беларускай чыгункі аднавіць маршрут Вільня-Менск. Беларускі бок хацеў аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі таксама з Латвіяй і Польшчай, спыненыя ў тым жа 2020-м. Аднак, як заявіла Міністэрства транспарту Беларусі, станоўчага адказу не атрымаў.

Беларускае Радыё Рацыя