У Менск пачынаюць лётаць авіякампаніі Georgian Airways, Avia Traffic Company і «Северсталь»
У Менск пачынаюць лётаць новыя авіякампаніі з Грузіі, Кыргызстана і Расеі, паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
З 3 жніўня ў Менск пачынае лятаць кіргіская авіякампанія Avia Traffic Company па маршруце Бішкек — Менск — Бішкек. З 5 жніўня ў беларускую сталіцу будзе ажыццяўляць палёты авіякампанія Georgian Airways (Грузія) па маршруце Тбілісі — Менск — Тбілісі.
А з 1 верасня нацыянальны аэрапорт пачне прымаць рэйсы расейскага перавозчыка «Северсталь» Чарапавец — Менск — Чарапавец.
