У Мядзінінкай на мяжы з Беларуссю — вялізная чарга грузавікоў
Каля Мядзінінскага КПП, з літоўскага боку, кіроўцы стаяць ужо некалькі дзён, сярод іх ёсць хворыя замежнікі, магчыма, яны хворыя каронавірусам, кіроўцам не хапае ежы, вады. Прадстаўнікі ведамстваў кажуць, што зараз адбываецца рэканструкцыя КПП і рэкамендуюць выбіраць іншыя КПП. Асацыяцыя Linava называе сітуацыю ненармальнай.
«У Мядзінінкай вялікая бяда, набралася больш за 500 цягачоў, мяжа паралізаваная, нікога не прапускаюць, у кіроўцаў няма ежы і элементарных сродкаў гігіены, а адзін адчувае сябе вельмі дрэнна, у яго, хутчэй за ўсё, каронавірус» — напісаў адзін з кіроўцаў.
Ён расказаў, што ў чарзе стаіць нямала беларускіх, расейскіх і польскіх кіроўцаў, якія захварэлі, але не могуць вярнуцца дадому і лячыцца.
У сістэме дырэкцыі КПП пазначана, што ў Мядзінінкай стаяць 318 цягачоў, прагназаваны час чакання — 43 гадзіны, аднак колькасць цягачоў павялічваецца і на іншых КПП на мяжы з Беларуссю.