У Мёрах прайшоў фэст „Жураўлі і журавіны”



У Мёрах Віцебскай вобласці прайшоў фэст „Жураўлі і журавіны”. Адначасова адбылася прэзентацыя мясцовага турыстычнага брэнду.

Распавядае кандыдат эканамічных навук Алег Сівагракаў — спецыяліст у галіне ўстойлівага развіцця рэгіёнаў:

Былі перыяды ў Беларусі, калі адбівалі прыватную ініцыятыву. Тут нашыя праекты, звязаныя з тым, каб яна так рухала наперад усе гэтыя рэчы, у тым ліку і брэнд. Здаецца гэта такая мастацкая вясёленькая справа, але на самой справе гэта вельмі магутны інструмент эканамічнага развіцця. Я вось на гэта хацеў зрабіць акцэнт і звярнуць увагу на тое, што ўсе вот людзі Мёршчыны таксама павінны адчуць, што гэта нешта такое, што ім дапаможа.

Дзякуючы праекту „Разам для грамады і прыроды: Мёрскі раён” – гэтыя мясціны набываюць папулярнасць у турыстаў. Рэалізуецца ён пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу мясцовымі ўладамі, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны і Латвійскім сельскім форумам.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Мёры