У Нарвегіі беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі будуць раглядаць у індывідуальным парадку
17 гадоў таму
Іміграцыйныя службы Нарвегіі будуць у індывідуальным парадку разглядаць заявы грамадзян з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі аб атрыманні нарвежскіх дакументаў.

Гэта вынікае з адказу Міністэрства юстыцыі і грамадскай бяспекі гэтай скандынаўскай дзяржавы на адпаведны запыт Нарвежскага Хельсінкскага камітэта.
У заяве ведамства адзначаецца, што „асобы, якія атрымалі абарону ў Нарвегіі, маюць права на нарвежскія праязныя дакументы (праязны дакумент для бежанцаў)”. Што тычыцца грамадзян Беларусі, у якіх заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта, падкрэслілі ў Мінюсце, то „пашпарт імігранта” ім можа быць выдадзены пасля разгляду адпаведнага запыту „ў кожным асобным выпадку”.
