У наступным годзе ў Гародні адкрыецца яшчэ сем хостэлаў
За тры гады існавання бязвізавага рэжыму Гародню наведала 300 тысяч турыстаў. У хуткім часе чакаецца рост колькасці бязвізавых турыстаў, бо з дзясятага лістапада была пашыраная бязвізавая зона, акрамя таго спалучаныя зоны “бязвізу” Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.
Паведамляецца, што ў наступным годзе ў Гародні адкрыецца яшчэ сем хостэлаў, 20 новых кавярняў і рэстаранаў. Абавязковае патрабаванне да іх супрацоўнікаў – валоданне замежнай мовай. Горад надалей адчувае нястачу месцаў у гатэлях, і ёсць праблемы ў развіцці прамысловага турызму, бо не ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў ідуць насустрач. Сярод самых актыўных – прадпрыемства “Малочны мір”, якое штодня наведвае да 120-ці турыстаў.
Беларускае Радыё Рацыя