У Нацыянальным аэрапорце Мінск падаражэла паслуга трансферу



З 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Мінск падаражэла паслуга трансферу, аднак не на ўсе віды транспарту.

Кошт праезду на аўтамабілях Geely SС7, Geely Atlas, Geely Х7 і Volkswagen Touran цяпер складае 40 рублёў у любую кропку Менска ці з Менска ў аэрапорт.

Пры гэтым кошт на паездкі на аўто падвышанай камфортнасці Volkswagen Multivan і Geely GT пакінуты без зменаў і складае 40 руб. Паслуга трансферу на машыне Peugeot Boxer (17 пасадачных месцаў) таксама не змянілася – 120 руб.

У прэс-службе нагадваюць, што бясплатна паслугай трансферу ў аэрапорце могуць карыстацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды па зроку I групы, дзеці-інваліды I групы, грамадзяне, якія перасоўваюцца на калясцы, і тыя, хто іх суправаджае. Пасажыры з дзецьмі да двух гадоў могуць скарыстацца зніжкай і бясплатна прадастаўленым дзіцячым крэслам у аўтамабілі.

zviazda.by