У Нацыянальным аэрапорце Мінск з’явяцца стойкі самарэгістрацыі



У Нацыянальным аэрапорце Мінск у хуткім часе ўстановяць стойкі самарэгістрацыі. Пра гэта перадае агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на прадстаўніка аэрапорта Васіля Карнеева.

Зараз у аэрапорце ўжо працуе новы комплекс наземнага абсталявання. Таксама пасажыры ў хуткім змогуць скарыстацца сістэмай аўтаматычнага прыёму багажу drop-off.

– Пасажыр, прайшоўшы рэгістрацыю анлайн або на стойцы самарэгістрацыі, можа сам здаць багаж, без чаргі пры звычайнай рэгістрацыі. Гэта будзе зручна і скароціць час абслугоўвання, – адзначыў прадстаўнік аэрапорта.

zviazda.by