У Наваполацку закрываюць мост праз Дзвіну



У Наваполацку з 18 чэрвеня закрываюць мост праз Дзвіну па вуліцы Калініна для руху ўсіх відаў транспарту.

Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанкапаведамляе gorod214.by. Апублікаваны дакумент з вынікамі абследавання моста, якое нядаўна праводзілася.

„…Быў выяўлены шэраг дэфектаў, якія зніжаюць грузападымальнасць і даўгавечнасць збудавання, — гаворыцца ў ім. —У выніку на перыяд закрыцця моста транспарту давядзецца выкарыстоўваць аб’язны маршрут (да 10 км), паколькі іншага моста няма”.

У Беларусі трэба тэрмінова вырашаць праблему мастоў, але патрэбна фінансаванне, якое з-за санкцый абмежаванае. Толькі ў траўні былі два выпадкі ў розных рэгіёнах краіны, калі яны абрынуліся: у Барысаўскім і Пружанскім раёнах. У пачатку чэрвеня праз раку Рова пад Барысавам адкрылі часовы мост.

Беларускае Радыё Рацыя