У Нямеччыне непрышчэпленым грамадзянам забаранілі наведваць грамадскія месцы
Улады Нямеччыны забаранілі непрышчэпленым грамадзянам наведваць грамадскія месцы, акрамя самых неабходных, і забаўляльныя ўстановы. Пра гэта паведамляе DW. Дзейная і будучы канцлеры Ангела Меркель і Олаф Шольц правялі ў чацвер перамовы з кіраўнікамі федэральных земляў і прыйшлі да пагаднення наконт новых захадаў барацьбы з пандэміяй каронавірусу. Для вакцынаваных уводзяцца новыя патрабаванні па тэставанні. Цалкам вакцынаваныя каля 69% грамадзян краіны, гэта адзін з найгоршых вынікаў у краінах Заходняй Еўропы. Толькі ў чацвер у краіне зарэгістравалі 74 тысячы новых заражэнняў каронавірусам. Ад пачатку пандэміі хваробу знайшлі амаль у шасці мільёнаў грамадзян.
На гэтым фоне Шольц, які ў хуткім часе ўзначаліць нямецкі ўрад, выступіў за ўвядзенне абавязковай вакцынацыі.
Беларускае Радыё Рацыя