У Нямеччыне пабудавалі сама доўгі падвясны мост



Сама доўгі, па сцверджанні будаўнікоў, падвясны пешаходны мост у свеце пабудавалі ў нямецкім рэгіёне Гарц. Дакладную даўжыню новай атракцыі зямлі Саксонія-Анхальт пакуль трымаюць у тайне. Паведамляецца толькі, што ён пераўзыходзіць па даўжыні 439-мятровы сочынскі мост у Расеі ў Ахштырскай цясніне.

Па новым падвясным мосце можна будзе прагульвацца над далінай ракі Рапбодэ (Rappbode). У 1950-ых гадах ў гэтых мясцінах пабудавалі дамбу 106-мятровай вышыні – сама высокую ў Нямеччыне. Возера, якое ўтварылася, – адно з сама вялікіх вадасховішчаў з пітной вадой у ФРГ. Побач знаходзіцца гара Броккен, апісаная Гётэ ў трагедыі „Фауст”.

Сама вялікі падвясны мост у Беларусі знаходзіцца ў горадзе Масты над Нёманам.

Беларускае Радыё Рацыя