У Нямеччыне плануюць адмяніць абмежавальныя эпідэмічныя меры



У Нямеччыне плануюць адмяніць абмежавальныя эпідэмічныя меры 25 лістапада. Зараз нямецкі інстытут Роберта Коха ацэньвае сітуацыю з пандэміяй каранавіруса як „умераную”.

Сваімі назіраннямі ў нашым эфіры падзяліўся беларускі актывіст з Вільні Віталь Алейнік, які днямі наведваў Гесэн і Баварыю.

– Ці ты з Беларусі, ці не з Беларусі – асабліва няма ніякай розніцы. Галоўнае зараз – мець еўрапейскі сертыфікат вакцынацыі і ўсё. Я ў аэрапорце проста запоўніў форму, дзе я буду ў Германіі, паказаў гэты сертыфікат і адпаведна квіткі. А ў самой Германіі людзі дастаткова вольна перамяшчаюцца, ніхто мяне тут нічога не пытаў. Канечне, калі заходзіш у гатэль ці ў нейкую там установу пахарчавацца, то пытаюцца вось гэты сертыфікат, але гэта нармальна, яны ва ўсіх пытаюцца.

У канцы лістапада ўлады Нямеччыны могуць адмяніць нашэнне масак, абмежаванні кантактаў і патрэбу выконваць дыстанцыю паміж грамадзянамі. Абмежавальныя меры супраць пандэміі каронавіруса краіна ўвяла 28 сакавіка мінулага году.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя