У Нью-Ёрку працягваюцца акцыі салідарнасці



Ілюстрацыйнае фота

Акцыі салідарнасці працягваюцца ў Нью-Ёрку (Злучаныя Штаты Амерыкі). Але людзі стомленыя, паколькі чаканай перамогі не атрымалася дасягнуць у лічаныя месяцы. Наперадзе – цэлы год, калі надалей нягледзячы ні на што будуць адбывацца салідарныя дзеянні ў ЗША, распавяла беларуска Дар’я Мурашка:

– У нас працягваюцца лакальныя акцыі пратэсту. Канешне іх не так шмат, як гэта было восенню і летам. Мы далёка, людзі працягваюць жыць сваім жыццём, але да Дня Волі практычна ў кожным з буйных амерыканскіх гарадоў былі акцыі.

Як адзначыла Дар’я Мурашка, нягледзячы на каронавірусныя абмежаванні, беларусы ў Нью-Ёрку маюць магчымасць ладзіць акцыі салідарнасці, але з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў. Яны па-ранейшаму адбываюцца прыкладна раз на тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя