У Нью-Ёрку трохі палепшылася сітуацыя з каронавірусам



Паступова здымаць ковідныя абмежаванні ў бліжэйшы месяц плануюць у Нью-Ёрку (ЗША).

Гэта ў першую чаргу дзякуючы вялікай колькасці прышчэпак, што былі зробленыя пачынаючы з зімы. Але гэта яшчэ не значыць, што сітуацыя цалкам стабілізавалася, кажа Сяргей Пятрашка:

– Я зараз знаходжуся ў Нью-Ёрку, у Статэн-Айлэндзе, сітуацыя з каронавірусам можа быць трохі палепшылася, паволі пачынаюць установы адкрывацца, падаецца акрэсліваецца нейкі пазітыў. Не сказаць, што глабальныя змены, але нейкі пазітыў ужо праяўляецца.

На дадзены момант у ЗША зафіксавана амаль 30 мільёнаў станоўчых тэстаў на СOVID-19. Пры гэтым загінула ад каронавіруса ўжо больш за 540 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Mark Lennihan / AP