У Падляшскім ваяводстве прадставілі новы турыстычны маршрут – CHa-KA-Bi
У Падляшскім ваяводстве прадставілі новы турыстычны маршрут – CHa-KA-Bi.
У Аўгустове з удзелам маршалка Артура Касіцкага падпісалі адпаведную дэкларацыю. Ідэя турыстычнага шляху паўстала дзякуючы арганізацыі LGD-Kanał Augustowski і мясцовым самаўрадам, якія стварылі паразуменне пад назвай Аўгустоўска-бебжанскі турыстычны парк. Да супрацы далучыліся самаўрадаўцы з даліны Чорнай Ганчы.
Назва маршруту – гэта скарачэнні ад назваў: ракі Чорная Ганча, Аўгустоўскага канала і ракі Бебжа. Шлях будзе цікавы аматарам сплаваў на байдарках і мае рэкламаваць Падляшша для турыстаў з усёй Польшчы і не толькі.
Беларускае Радыё Рацыя