У Пецярбургу пачалі патрабаваць QR-коды пры наведванні крам і кавярняў
У Санкт-Пецярбургу з 2 студзеня 2022 гады пачала дзейнічаць сістэма QR-кодаў для наведвання крам, рэстаранаў і кавярняў. Пра гэта паведаміла пецярбургскае выданне «Фантанка».
Патрабаванне QR-кодаў не распаўсюджваецца на харчовыя крамы, крамы тавараў першай неабходнасці, крамы без гандлёвай залы, аптэкі, аўтазапраўкі, вытворчыя сталовыя і кавярні на тэрыторыі вакзалаў і аэрапортаў.
Ва ўсіх астатніх установах рознічнага гандлю і грамадскага харчавання наведвальнікі зараз павінны прад’явіць QR-код, які пацвярджае вакцынацыю або перанесены ковід, або даведку аб медыцынскім адводзе ад вакцынацыі разам з адмоўным ПЦР-тэстам.
Аб увядзенні сістэмы QR-кодаў улады Пецярбурга абвясцілі яшчэ ў кастрычніку. Пасля гэтага QR-коды ўжо зрабілі абавязковым пры наведванні музеяў, тэатраў, канцэртных зал, кінатэатраў, басейнаў фітнес-цэнтраў, гатэляў. QR-коды для крам і рэстаранаў першапачаткова хацелі ўвесці з 1 снежня, але пазней гэты тэрмін двойчы пераносілі.