У Пінскім раёне пабольшала помнікаў прыроды



У Пінскім раёне павялічылася колькасць унікальных помнікаў прыроды. Спіс асабліва ахоўных тэрыторый папоўнілі шэсць аб’ектаў з рэдкімі раслінамі і прадстаўнікамі жывёльнага свету.

Акрамя прыродаахоўных функцый, чакаецца, што аб’екты паспрыяюць развіццю “зялёнага” турызму. Менавіта гэты кірунак плануюць актыўна развіваць у рэгіёне.

„Турыстычны патэнцыял Піншчыны перш за ўсё трэба раскрыць унутры самой краіны”, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін:

– Патэнцыял Палесся вялізны, у многім нераскрыты не толькі для замежнага турыста, але ў большай меры вельмі часта гэты патэнцыял нераскрыты нават для мясцовага жыхара. 

Краязнаўца дадае, што акрамя прыродных аб’ектаў, Піншчына мае амаль 300 гісторыка-культурных помнікаў, якія патрабуюць папулярызацыі.

Беларускае Радыё Рацыя