У Пінску расце попыт на экскурсіі па родным гародзе
У Пінску сярод мясцовых жыхараў расце попыт на экскурсіі па родным гародзе. У красавіку намесніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна прапанавала пінчукам пазнавальны турыстычны праект. Перш за ўсё ён разлічаны на школьнікаў.
Сама Таццяна Хвагіна кажа, што да экскурсій далучаюцца розныя катэгорыі гараджан:
– Я заўважыла такую цікавую катэгорыю: прыходзяць мамы, бабулі, а часам вучні, якія ходзяць за табой, каб набрацца інфармацыі для сваіх сачыненняў, творчых работ. І я ўжо бачыла такіх, якія проста ідуць і збіраюць інфармацыю. Гэта таксама ёсць.
Па словах эксперта, ініцыятыва правядзення экскурсій для маладога пакалення з’явілася ў сувязі з тым, што, на жаль, большасць мясцовых жыхараў не ведаюць багатую гісторыю старажытнага Пінска.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vedaj.by