У Пінску з’явілася звыш дваццаці новых гідаў
У Пінску з’явілася звыш дваццаці новых гідаў, якія ў перспектыве змогуць вадзіць экскурсіі не толькі па Піншчыне. Цягам трох месяцаў яны прайшлі адмысловыя курсы, якія арганізавала і правяла Таццяна Хвагіна – дасведчаны эксперт айчыннага турызму.

Паводле яе слоў, дзеля развіцця ўнутранага турызму вельмі неабходна, каб кожны буйны раён краіны меў сваіх падрыхтаваных экскурсаводаў:
– У нас такая ў краіне ў цэлым склалася такая сітуацыя, што ў Менску праводзіцца шмат курсаў. Нацыянальнае агенцтва па турызме, гэта некаторыя ВУЗы. Як толькі мы з Менску выязджаем, то можна сказаць, што „запалі свечку”, паедзь у розныя куточкі, вельмі цяжка. Абласныя цэнтры могуць такую ініцыятыву праявіць, але гэта ўжо зрэдку.
Таццяна Хвагіна звяртае ўвагу на тое, што экскурсійная справа – не аматаршчына, а адказная справа. Перадусім чалавек прэзентуе той ці іншы раён і ад гэтага залежыць, якое ўражанне застанецца ў вандроўніка.
Беларускае Радыё Рацыя
