У Польшчу прыбыло больш за два мільёны бежанцаў з Украіны
У Польшчу прыбыло ўжо больш за два мільёны бежанцаў з Украіны.
Паведамляе на сваёй старонцы ў Твітэры Польская памежная служба. У большасці гэта жанчыны і дзеці. За апошнія суткі польскую мяжу перасекла больш за пяцьдзясят тысяч украінца. Толькі сёння да гадзіны 7-май раніцы больш за сем тысяч – пішуць польскія памежнікі.
У гэтую лічбу, напэўна, уваходзяць тыя людзі, якія не плануюць заставацца ў Польшчы і ехаць у іншыя краіны Еўропы. На мінулым тыдні Варшава і Кракаў заявілі, што фактычна вычарпалі магчымасці прыёму новых уцекачоў.
Пра такія ж праблемы паведамляюць таксама Чэхія, куды выехала больш за 200 тысяч украінцаў, і Эстонія, дзе плануюць застацца амаль 19 тысяч украінцаў.