У Польшчы аднаўляецца міжнароднае чыгуначнае спалучэнне



Польская дзяржаўная чыгуначная пасажырская кампанія PKP Intercity узнаўляе міжнародныя спалучэнні.

У сувязі з адкрыццём межаў 22 чэрвеня пачне курсіраваць экспрэс «Вісла» па маршруце Варшава – Берлін. У наступныя дні з Варшавы ў Берлін пойдуць экспрэсы «Шпрэе» і «Одра», а 26 чэрвеня – цягнік «Геданія» Гданьск – Берлін. Таксама 22 чэрвеня будзе ўзноўленае курсаванне экспрэсаў «Палонія» і «Сабескі» па маршруце Варшава – Вена. У гэты ж дзень пасля перапынку, звязанага з эпідэміялагічнай сітуацыяй, на чыгунку выйдуць цягнікі з Варшавы ў Астраву і Прагу, з Кракава і Катавіцаў у Прагу, а таксама з Пшэмысля ў Грац і Астраву.

У вагонах на працягу цэлага падарожжа неабходна знаходзіцца ў масцы альбо іншым чынам закрываць нос і рот. Паступова будуць адкрывацца іншыя чыгуначныя спалучэнні ў міжнародным злучэньні з краінамі Еўразьвяза.

Калі будзе ўзноўлены чыгуначны рух з дзяржавамі, якія не з’яўляюцца членамі уніі, у тым ліку з Беларуссю, пакуль невядома. Раней Еўразвяз працягнуў закрыццё знешніх межаў да 1 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя