У Польшчы не выключаюць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы
У Польшчы не выключаюць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы.

Пра гэта ў інтэрв’ю Polsat News заявіў міністр тэхналогіі і развіцця Польшчы Вальдэмар Буда.
“Нарастае пэўнага кшталту пагроза. Рух “вагнераўцаў”, паведамленні аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў прымушаюць нас глыбока задумацца над гэтым”, – заявіў Буда.
Што тычыцца двух беларускіх верталётаў, якія перасяклі польскую мяжу, то Буда падкрэсліў, што яны не неслі пагрозы Польшчы.
“Мы не можам справакаваць вайну з-за двух верталётаў”, – заявіў ён.
Па словах міністра, аб інцыдэнце не паведамлялі, каб пазбегнуць панікі ў насельніцтва.
Нагадаем, на беларуска-польскай мяжы застаюцца адкрытымі пункты пропуску „Брэст” для легкавых машын і „Казловічы” для грузавых.
