У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі



Аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся раніцай 5 ліпеня недалёка ад польскага горада Цярэспаль. Пра інцыдэнт паведамілі падпісчыкі тэлеграм-канала „Мяжа Беларусь — ЕЗ”, заўважыла „Люстэрка”. 

 Фота: granica_bypl / Telegram

„Будзьце акуратныя, толькі ад’ехаў ад мяжы аўтобус і лёг у кювет”, — напісаў відавочца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе ехалі 49 чалавек, 11 з якіх былі шпіталізаваны. Яшчэ 17 пасажырам дапамогу аказалі на месцы.

Карыстальнікі паведамляюць, што аўтобус — гомельскі. Ён накіроўваўся ў Модлін — аэрапорт пад Варшавай.