У пошуках сувязяў Глыбокага з расейскім горадам Себеж
У пошуках сувязяў Глыбокага з расейскім горадам Себеж глыбоцкія журналісты накіраваліся ў Расею. Калісьці горад Себеж уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага, Віцебскай губерніі і быў беларускім горадам. А трапіў у склад Расеі пры першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Як зазначае глыбоцкі краязнаўца і журналіст Зміцер Лупач, Глыбокае і Себеж шмат што аб’ядноўвае, таму сюды прыехалі шукаць сведчанні, да таго хацелі пабачыць партрэт былога ўладальніка Глыбокага Іосіфа Корса , які павінен знаходзіцца ў Себежскім краязнаўчым музеі:
– Горад знаходзіцца ў прыгожым месцы і з Глыбокім яго яшчэ звязвае тое, што ў нас адна дата заснавання. Мы адзначылі сёння 600-годдзе. Нас абя’дноўвае тое, што там таксама ёсць храм, фундатарам якога з’яўляецца Корсак. Партрэт Корсака нам не ўдалося знайсці, але мы знайшлі ў Аннінскім руіны, якія засталіся ад сядзібы Корсака. Яшчэ нам не ўдалося з’ездзіць у Вярбілава – там маёнтак быў Корсакаў менавіта з Глыбоцкай лініі.
Журналісты наведаліІ Себежскі краязнаўчы музей, пабывалі ў сяле Анінскім. Знайшлі шмат сувязяў з Глыбокім і Беларуссю – гаворка, вышыванкі, назвы прадметаў побыту і мясцін, герб з пагоняй ды іншае. А ў напамін пра свой прыезд пакінулі бел-чырвона-белую стужку ў цэнтральным парку горада.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна,Беларускае Радыё Рацыя