У пункце пропуску «Беняконі» з-за рамонту магчымае часовае прыпыненне руху



У пункце пропуску «Беняконі» ў асобныя дні снежня з-за рамонту магчымае часовае прыпыненне руху, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт пасольства Беларусі ў Літве.

«Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, 3 снежня 2020 года з 09:30 да 11:30, а таксама 4, 7 і 21 снежня з 9:30 да 15:00 у міжнародным памежным пункце пропуску “Шальчынінкай” (сумежны пункт пропуску на беларускім баку — “Беняконі”) плануецца правядзенне рамонтных работ электрычных сетак», — гаворыцца ў паведамленні.

У названыя перыяды магчымае часовае прыпыненне руху транспартных сродкаў і грамадзян праз пункт пропуску.

«Просім ўлічыць адпаведную інфармацыю пры планаванні паездак. Бліжэйшыя пункты пропуску: “Прывалка” і “Каменны Лог”», — растлумачылі ў беларускім пасольстве.

zviazda.by