У Расеі імкліва расце колькасць заражаных каронавірусам



У Расеі імкліва расце колькасць новых заражаных каронавірусам, паведамляе dw.com.  За мінулыя суткі ў краіне зафіксавана 13 510 пацверджаных выпадкаў коронавіруснай інфекцыі, ад яе наступстваў памерлі 399 чалавек.

З пачатку тыдня ў Расеі назіраецца штодзённае павелічэнне захворвання коронавірусам, паказчыкі суботы суадносяцца з дадзенымі 19 лютага, калі былі выяўленыя 13 433 новыя выпадкі, пасля гэтага назіралася зніжэнне значэнняў.

Яшчэ напярэдадні, 11 чэрвеня, у Расеі ўпершыню з 22 лютага было выяўлена больш за 12 тысяч новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

Больш за ўсё новых інфікаваных у Маскве  – 6701 (максімум за 2021 год), Падмаскоўі – 889, Санкт-Пецярбургу – 867, Ніжагародскай вобласці – 179, Варонежскай вобласці – 159, Растоўскай вобласці – 157, Бураціі – 140, Свярдлоўскай вобласці – 129.

Фота: dw.com