У Расеі працягнулі рэжым абмежавання палётаў у 11 аэрапортаў
Расавіяцыя 33-ці раз працягнула забарону на палёты ля мяжы з Украінай і на поўдні РФ, якая была ўведзена ў дзень нападу на Украіну. Забарона працягнута да 16 верасня. Раней ён працягваўся да 10 верасня.
Закрытымі застануцца аэрапорты Анапа, Белгарад, Бранск, Варонеж, Геленджык, Краснадар, Курск, Ліпецк, Растоў-на-Доне, Сімферопаль і Эліста.
Такім чынам, палёты з Менска ў Краснадар выконвацца не будуць.
Трэба адзначыць, што нядаўна „Белавія” атрымала дазвол на пралёт праз Астрахань і Валгаград. У выніку скароціцца час некаторых рэйсаў, якія выконваюцца ў паўднёвым напрамку за кошт скарачэння маршруту аблёту забароненай зоны.