У Расеі з 15 ліпеня адменяць двухтыднёвую ізаляцыю пры ўездзе з-за мяжы
Пры гэтым замежнікам на ўездзе неабходна прадастаўляць даведку аб адсутнасці каронавірусу, альбо здаваць тэст ужо ў Расеі.
Кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова падпісала змены ў пастанову, згодна з якімі для грамадзян, якія прыбываюць у Расею, адмяняецца абавязковая двухтыднёвая ізаляцыя з-за рызык распаўсюджвання каронавірусу.
Пры гэтым усім грамадзянам Расейскай Федэрацыі цяпер спатрэбіцца зрабіць ПЛР-тэст на каронавірусную інфекцыю на працягу трох дзён з моманту прыбыцця ў родную краіну.
Замежныя грамадзяне, якія ўезджаюць у Расею, павінны будуць падаць на мяжы даведку аб адмоўным тэсце на каронавірус. У выпадку адсутнасці такой даведкі, якая пацвярджае адмоўны тэст на каронавірус, даследаванне давядзецца прайсці на працягу трох каляндарных дзён на тэрыторыі Расеі.
Пастанова ўступае ў сілу з 15 ліпеня.
