У Рыме выпаў анамальны снег
На Рым у мінулыя выхадныя абрушыўся анамальны снегапад. Аб гэтым піша Le Repubblica.
Снежнае покрыва ў горадзе месцамі дасягнула 4 см.
У панядзелак ў сталіцы Італіі з-за дрэннага надвор’я былі закрытыя школы і дзіцячыя сады.
Метэаролагі адзначаюць, што халодны фронт прыйшоў у краіну з Сібіры і рухаецца з поўначы на поўдзень Італіі. Згодна з прагнозамі, слупок тэмпературы можа паказаць у бліжэйшыя дні ў наваколлі Рыма да 9 градусаў ніжэй за нуль.
