У Швецыі вакцыну ад каранавіруса атрымала 70% насельніцтва



Звыш 7 мільёнаў або фактыча 70% насельніцтва. Столькі вакцыну ад каранавіруса атрымалі ў Швецыі. Хоць ад пачатку да каранцінных мераў там ставіліся скептычна, але да вакцынацыі падыйшлі з усёй сур’ёзнасцю, – распавяла беларуска Наталля Балахонава:

„Пытанне па ранейшаму застаецца вельмі актуальным, паколькі усім вельмі хочацца вярнуцца да нармальнага жыцця. Мы пастаянна атрымліваем абнаўлення аб колькасці прышчэпленых адной і двума дозамі – гэта інфармацыя вельмі цікавая ўсім, бо ўсе ў гэта ўцягнутыя. Асноўны фокус на колькасць прышчэпленых, таму што грамадства імкнецца да таго, каб усё гэта перамагчы”.

Наталля Балахонава дадала, што ў Швецыі прызнаецца, што ковід-19 – гэта вялікая праблема. Але абмежаванні амаль што ўсе ўжо знятыя і ўвядзенне новых пакуль не плануецца.

Беларускае Радыё Рацыя