У Столінскім раёне праходзяць вучэнні па мантажы блокпастоў



Жыхароў раёна просяць захоўваць спакой, – піша мясцовае выданне „Палессе”.

“Нагоды для турботы няма! Паважаныя жыхары Столінскага раёна. На дадзены момант на ўчастках дарогі Р-6 і Р-88 у напрамку Пінска, Маньковіч, Стругі і рабочага пасёлка Рэчыца праводзяцца вучэнні па мантажы блокпастоў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту. Захоўвайце спакой”, – гаворыцца ў паведамленні.

Як нагадвае zerkalo.io, Столінскі раён мяжуе з трыма раёнамі Роўненскай вобласці Украіны. Шэраг населеных пунктаў Рэчыцкага і Стружскага сельсаветаў знаходзяцца ў памежнай зоне, для якой дзейнічае адмысловы рэжым наведвання.