У суботу і нядзелю спецыяльныя цягнікі курсіруюць у Нямеччыну і Чэхію з Польшчы
У суботу і нядзелю спецыяльныя цягнікі курсіруюць у Нямеччыну і Чэхію з Польшчы, – паведаміў у суботу, 12 сакавіка, намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер. Як ён падкрэсліў, «гэта транспартны сродак, якога чакаюць грамадзяне Украіны, каторыя жадаюць паехаць на Захад».
fot. PAP/Radek Pietruszka
Падчас прэс-канферэнцыі Шэфернакер паведаміў, што ў суботу і нядзелю ў Германію і Чэхію курсіруюць спецыяльныя цягнікі.
— У рамках раскладу PKP сёння (12 сакавіка) дзевяць спецыяльных цягнікоў, заўтра таксама яшчэ дзевяць спецыяльных цягнікоў. Штодня ходзіць яшчэ восем рэйсавых цягнікоў, гэта дае 17 штодзённых цягнікоў у Германію і 12 у Чэхію – два спецыяльныя і 10 рэйсавых, – сказаў Шэфернакер.
Паводле tvp.info