У тайфуне Хагібіс у Японіі загінулі як мінімум 14 чалавек
У тайфуне Хагібіс у Японіі загінулі як мінімум 14 чалавек. Яшчэ 126 чалавек атрымалі раненні. Больш за дзесяць чалавек лічацца зніклымі без вестак.
У некалькіх правінцыях непагадзь выклікала шырокія разбурэнні – знішчаныя дамбы, а рэкі, якія выходзілі з берагоў, – затаплялі вуліцы і дамы. На шматлікіх дарогах моцны вецер паваліў дрэвы, якія перакрылі рух.
Ратавальнікі эвакуявалі людзей пры дапамозе верталётаў і катараў. У правінцыі Чыба, недалёка ад Токіа, у выніку шторму былі разбураны дзясяткі дамоў. Каля 100 000 сем’яў засталіся без электрычнасці. Ёсць таксама дзясяткі тысяч дамоў у іншых правінцыях святла. Улады сталіцы і іншых правінцый абвясцілі высокі ўзровень небяспекі. Дзясяткі вылетаў і прылётаў у мясцовыя аэрапорты адкладзены, тры матчы на Кубку свету па рэгбі адменены. Людзей просяць не пакідаць жытло.
Метэаролагі папярэджваюць, што Хагібіс можа стаць самым моцным тайфунам, які наваліўся на Японію з 1958 года. Тады больш за 1200 чалавек загінулі ў непагадзь у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: dw.com/ru