У Турцыі аднавіўся лакальны турызм



У Турцыі аднаўляецца турызм, але пакуль лакальны.

Пра гэта распавяла беларуска Алена Данільчанка, што жыве ў краіне. Тут адбываецца ўжо апошняя стадыя каранціна, паступова ажывае інфраструктура, – адзначыла суразмоўца:

– Зараз самае галоўнае для бацькоў – вось першыя выходныя за апошнія два месяцы былі адкрытымі, таму што ў папярэднія тыдні сем’і павінны былі знаходзіцца дома. Для бацькоў і дзяцей гэта, канешне, вельмі важна. Калі казаць на ўзроўні краіны, то з 1 чэрвеня адкрыліся ўжо міжгарадскія зносіны, пачаліся паветраныя зносіны.

З 181 тысячы пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў Турцыі па стане на 17 чэрвеня 153 тысячы ўжо здаровыя. Усяго памерла каля пяці тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: travelgrodno.by