У Турцыі хочуць забараніць сістэму all inclusive
19 гадоў таму

Прадпрымальнікі Турцыі зноў просяць улады забараніць сістэму all inclusive. Але рашэнне пакуль не прынятае.
Арганізацыі турбізнесу кажуць, што не могуць зарабляць з-за турыстаў, якія прыязджаюць у краіну па „поўных пакетах”. Як паказвае статыстыка, замежнікі практычна не выходзяць за межы гатэляў, адпаведна і не выдаткоўваюць грошы.
Прадпрымальнікі хочуць факусавацца на падарожніках, якія прыязджаюць вывучаць прыродную, культурную і гастранамічную культуру краіны. „Нам патрэбны менавіта такія турысты!”, – кажуць прадстаўнікі турбізнесу.
