У тых, хто выязджае ў Польшчу выбарачна правяраюць тэлефоны
Паводле інфармацыі „Берасцейскай вясны”, у тых, хто выязджае з Беларусі ў Польшчу на аўтобусах праз пункт пропуску „Берасце – Цярэспаль”, выбарачна правяраюць тэлефоны.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у тэлефонах сілавікоў цікавіць:
– спіс усталяваных праграм;
– спіс выдаленых праграм;
– бібліятэка ў Youtube (спіс прагледжаных відэа, лайкі да відэа);
– праверка перапісак у тэлеграме (калі месенджар не ўстаноўлены, то патрабуюць усталяваць);
– галерэя фотаздымкаў, а таксама кошык галерэі;
– лайкі, каментарыі, гісторыя сторыс у інстаграме;
– праверка перапісак у астатніх месенджарах.
Правяралася перапіска і ў розных мэсэнджарах. Акрамя таго, па словах відавочцаў, у тых хто ўязджае ў Беларусь, таксама правяраюць змесціва тэлефона.
