У Вільні адкрываюць самую высокую ў Літве аглядную пляцоўку



АТ Літоўскі цэнтр радыё і тэлебачання паведамляе, што ўпершыню адкрывае для наведнікаў самую высокую ў Літве аглядную пляцоўку-тэрасу. Адкрытая аглядная пляцоўка на тэлевежы знаходзіцца на вышыні 180 метраў, піша Made in Vilnius

Telecentro nuotr.

„Паважаныя наведнікі тэлевежы, у нас ёсць для вас добрыя навіны! Запрашаем вас палюбавацца Вільнюсам з адкрытай пляцоўкі на 22 паверсе на вышыні 180 м”, – сказана ў запрашэнні. Падняцца на яе можна з 11 да 20 гадзін. Цана 10 еўра. У ветраныя і дажджлівыя дні пляцоўка зачынена. Тэлевежа ў сталічным раёне Каралінішкес ўжо 30 гадоў служыць для перадачы тэле- і радыёпраграм, а ў апошні час – перадачы дадзеных для прадастаўлення паслуг. Гэта самы высокі будынак у Літве (326,5 м). Будаўніцтва тэлевежы пачалося у 1974 годзе. Будынак быў прыняты ў эксплуатацыю 30 снежня 1980 года, Савет міністраў ЛітССР зацвердзіў гэты акт 30 студзеня 1981 года.

Беларускае Радыё Рацыя