У Вільні прайшла экскурсія па месцах Івана Луцкевіча
У дзень памяці аднога з айцоў беларускага нацыянальнага руху Івана Луцкевіча ў Вільні грамадская дзяячка Валерыя Чарнаморцава правяла экскурсію па віленскіх адрасах гэтага слыннага беларускага віленчука.

Іван Луцкевіч нарадзіўся 28 траўня 1881 у Шаўлі Ковенскай губерні Расейскай імперыі. Адзін з пачынальнікаў беларускага руху пачатку ХХ стагоддзя. Беларускі палітык і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец, збіральнік старажытнасцяў. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты «Наша ніва».
Распрацоўваючы ідэю беларускага самавызначэння ад ідэй краёвасці і Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага паступова прыйшоў да ідэі поўнай незалежнасці Беларусі.
Памёр 20 жніўня 1919 года ў Закапанэ, Польшча.
Прыблізна ў 1963 годзе магіла Івана Луцкевіча была прыбраная з рэестра. У 1991 годзе гісторык Алег Латышонак знайшоў месца магілы Луцкевіча, аднак там ужо было новае пахаванне. Ён узяў грунт з магілы, і 18 траўня 1991 года адбылося ўрачыстае сімвалічнае перапахаванне на могілках Росы ў Вільні.










Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алеся Аркуша.
