У Вільні зноў адкрылі для наведнікаў гару Гедыміна
Пасля доўгага перапынку на рэстаўрацыйныя і ўмацавальныя працы для наведнікаў зноў адкрылі гару Гедыміна ў Вільні.
Наведаць сэрца Вялікага княства можна штодзень ад 10 да 21 гадзіны. Падняцца на гару можна па гістарычнай сцяжыне з боку ракі Вілія.
