У Віцебскай вобласці ўводзяць збор за перасячэнне мяжы на машыне



Віцебскі абласны Савет дэпутатаў увёў з 1 жніўня мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску.

Пра гэта паведамляе сайт Pravo.by.

Збор уводзіцца з 1 жніўня 2021 па 1 студзеня 2023. Яго стаўка складае 1 базавую велічыню (29 рублёў).

Нагадаем, што раней мясцовы збор за перасячэньне мяжы ўвялі ў Гомельскай, Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях.

Беларускае Радыё Рацыя