Уехаць у Беларусь можна, але абавязкова трэба прайсці 14-дзённы каранцін



Для таго, каб працягнуць візу або вырашыць асабістыя пытанні, перасякаюць беларусы польска-беларускую мяжу і ідуць на ізаляцыю на чатырнаццаць дзён. Далей большасць з тых, хто прыехаў, мае планы вяртання на вучобу або працу, — распавёў спадар Аляксандр, які быў вымушаны па незалежных ад яго абставінах прыехаць у Беларусь:

– Перасякаў граніцу. Граніца была пустая. Ніякіх праблем перасячэння не было. Польскія памежнікі проста ўзялі пашпарт, праверылі, выпусцілі, а на беларускай граніцы выдалі дакументы з патрабаваннямі выканання правілаў паводзін у самаізаляцыі. Лекар памерыў тэмпературу, спытаў, ці ёсць скаргі на здароўе. Запоўніў усе гэтыя дакументы, дзе пазначылі адрас самаізаляцыі.

Спадар Аляксандр адзначыў, што яшчэ некалькі тыдняў таму з транспартам былі праблемы, але ўжо зараз з’явіліся рэгулярныя рэйсы для перасячэння мяжы. Таму працэдура стала значна прасцей.

Беларускае Радыё Рацыя