Уезд у Расею з Беларусі цяпер магчымы толькі па мабільным дадатку «Падарожнічаю без COVID-19»
З 1 ліпеня ўехаць у Расею з Беларусі магчыма толькі пры наяўнасці ўсталяванага мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19».
Дадзенае новаўвядзенне абавязковае для ўсіх грамадзян краін ЕАЭС.
З дапамогай прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19» можна знайсці патрэбную лабараторыю і здаць у ёй тэст на каронавірус. Вынікі будуць знаходзіцца ў агульнай з ЕАЭС сістэме. Пры адмоўным ПЛР можна свабодна перамяшчацца ў межах усіх краін ЕАЭС.
Прыкладанне можна спампаваць праз Google Play і App Store.