Украіна адкрые два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю



Украіна аднаўляе пешаходны рух у пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю і Расеяй. Такое рашэнне прынятае Кабінетам міністраў на пасяджэнні 17 чэрвеня, паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«Праект пастановы распрацаваны з мэтай аднаўлення пешаходных зносін у пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у сувязі з паступовым аслабленнем каранцінных мерапрыемстваў ва Украіне», – сказаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Ён таксама паведаміў, што будзе адноўлены аўтамабільны рух на мяжы з Беларуссю ў пунктах пропуску «Дольск» «Махро») і «Вільча» («Аляксандраўка»).

Варта адзначыць, што на гэтым тыдні адноўленыя авіязносіны паміж Беларуссю і Украінай пасля трохмесячнага перапынку з-за сітуацыі з каронавірусам COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя