Украіна не пускае на сваю тэрыторыю іншаземцаў мужчынскага полу?



Апошнія двое сутак паступаюць паведамленні аб праблемах уезду ва Украіну беларускіх грамадзян мужчынскага полу, якія не маюць віду на жыхарства ў гэтай краіне, паведамляе тэлеграм-канал „Беларускі Дом ва Украіне”.

Так, паводле інфармацыі тэлеграм-канала, 3 красавіка не пусцілі ва Украіну трох грамадзян Беларусі, якія прыляцелі з Менска ў Адэсу. Учора ва ўездзе ва Украіну было таксама адмоўлена пяці пасажырам-мужчынам, якія прыляцелі з Менска ў Адэсу. Двое з іх грамадзяне Расеі, трое — Беларусі. Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не паступала. Памежнікі пры адмове ва ўездзе заяўляюць, што кіруюцца „ўнутранымі распараджэннямі”. Эксперты звязваюць забарону на ўезд з паведамленнямі аб нарошчванні актыўнасці расейскіх вайскоўцаў паблізу ўкраінскіх граніц.

Беларускае Радыё Рацыя