Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны спіс» краін
Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны спіс» краін – гэта азначае, што пры ўездзе не трэба паказваць вынікі ПЛР-тэсту і пасля выконваць 14-дзённы перыяд самаізаляцыі.
Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Украіне.
Пры гэтым паводле рашэння беларускага ўраду, выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны не маюць дакументаў з дазволам жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету з менскага аэрапорту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: mtdata.ru